Аповесць
У аснову аповесці ляглі ўспаміны
Лешанок Вольгі Васільеўны.
2020
Сям'я Лешанок, не так даўно перабралася з хутара Круглае ў вёску Пратасы. Светлавалосая жанчына, Паліна, з блакітнымі вачыма і з мяккім характарам, ростам ніжэй свайго мужа, маці чацвярых дзяцей. Яе муж, Васіль: чалавек шчыльнага целаскладу, працавіты, каравокі з чорнымі густымі бровамі, выцягнутым авалам твару. Іх старэйшая дачка Надзя, стройная, светлая дзяўчына, з блакітнымі вачыма і тонкімі вуснамі. Сярэдняя ж дачка Іра, выглядала інакш: шэра-карыя вялікія вочы, з выразным сумным абліччам, высокі лоб, востры нос, сваімі рысамі больш была падобная на бацьку. Малодшая, трохгадовая дачка Воля, маленькая дзяўчынка з пульхнымі шчокамі, па знешнасці яна вельмі падобная на сваю старэйшую сястру Надзю, дапытлівая. Адзіны сын Сцяпан, якому некалі было гуляць з сёстрамі, так як ён заўсёды займаўся з татам сумеснымі справамі. Сыходзіў і прыходзіў дадому разам з бацькам.
Ведаючы амаль усіх жыхароў і мясцовасць, раней жывучы ад іх на адлегласці трох кілямэтраў, сям'і было нецяжка прыжыцца, асвоіцца на новым месцы. Яны не хацелі пераязджаць, але ў гэты час, з хутароў многіх забіралі працаваць у калгасы. Год жыцця на новым месцы быў нецяжкі. Яны не забывалі мінулы дом і часта вярталіся на хутар. Сумавалі па роднай зямлі, па тых мясьцінах, дзе ўсё пачыналася.
У першы месяц лета, надвор'е выдалася разнастайным. Не было доўгай сухасці і штодзённых мокрых вуліц.
Гэтай ноччу, пасля спякотнага дню, прайшоў дождж. Ды такі, што многім здавалася, што халоднай вадой залье ўсе вуліцы і вада кране ўваходныя дзверы дамоў. Страшэнны гром хістаў зямлю. Але ён знік, спыніўшыся за пару гадзін да світання, да таго як стала святлець і пачалі спяваць пеўні. Зямля хутка ўвабрала дажджавую ваду, лужыны сталі меншыцца…сонца падымалася з-за гарызонту, і ўсё больш, і больш краналася сваімі прамянямі вёску. Кроплі бліскалі і выпараючыся падымаліся да неба.
Сёння ўся сям'я была запрошаная на вяселле суседскага сына. Паліна і Васіль пасля хатніх ранішніх спраў, прыйшлі да суседзяў, каб дапамагчы ім з вяселлем, разам, з ужо прыйшоўшымі да іх раней сваякамі. Усе былі занятыя падрыхтоўкай розных пачастункаў, печ ні на хвіліну не астывала. На сталы ставілі гатовыя пачастункі. Дзеткі бегаюць і смяюцца каля дваровых будынкаў. Разам з імі, з рабятнёю, гэтак жа гуляюць і іх тры сімпатычныя дачкі. Надзя ў бела-сіняй сукенцы, ззаду дзве тоўстыя касы. Сярэдняя апранутая ў бардовы сарафан, яе распушчаныя светла-русыя косы клаліся паверх яго. Маленькая чароўная Вольга, са светлымі валасамі да плячэй, у сіняй сукенцы, якая падкрэслівае колер яе вачэй. Воля ледзь паспявае за сваімі старэйшымі сёстрамі, бегае за імі ў след.
Да абеду, з вуліцы ў двор пачалі падыходзіць людзі, у доме ўжо было поўна народа. Гучна граў гармонік, у вясёлых воклічах, былі чутныя гукі тупання ног. Жаніх і нявеста ветліва ўсміхаліся гасцям. Старэйшыя людзі спявалі песні, маладыя танцавалі ў парах.
І раптам, з далёк, пачаўся даносіцца грозны, дрыготкі гул. Які станавіўся ўсё гучней, і гучней, і заглушаў вясельныя песні. Весялосьць паступова згасала, шум адцягваў і цікавіў шматлікіх. Людзі сталі выходзіць на вуліцу, палахліва ўзіраючыся ў бок гудзення, прадзіраючыся наперад. Над лесам, над вяршынямі хвояў, вылятаў жалезны рой. Першымі, выпрабавалі вялікі страх дзеткі, якія не разумелі, што адбываецца. Астатнія ж з здзіўленнем глядзелі, з пачашчаным дыханнем яшчэ часцей удыхалі свежае паветра. Гул ударыў па вушах, быццам прайшоў па ўсім целе. Дзеці расплакаліся і прыціснуліся да бацькоў. А тыя, падняўшы галаву ўверх, не заўважаючы крык дзяцей, углядаючыся ў лятучы нябёсны транспарт.