36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага

36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага

У кнізе прадстаўлены як папулярныя, так і нестандартныя пытанні па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Што азначае слова Літва? Ці праўда, што літоўцы захапілі Наваградак? Як жылося жанчынам ВКЛ? Ці было ў Літве паляванне на ведзьмаў? Хто з вялікіх князёў адрозніваўся розумам? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае аўтар кнігі, цытуючы асабіста перакладзеныя ім, надзейныя дакументы.

Жанр: Общая история
Цикл: Не является частью цикла
Год публикации: Неизвестен

Читать онлайн 36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага


© Яўген Аснарэўскі, 2024


ISBN 978-5-0064-5262-6

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Уступ

Як зроблена нудная кніга пра гісторыю дзяржавы?

На думку аўтара, нудная кніга ўключае сухі тэкст, бясконцыя цытаты з даўно неактуальных працаў, памылковыя дадзеныя, якія вандруюць з публікацыі ў публікацыю…

Але аўтар гэтых радкоў вырашыў напісаць нянудную кнігу!

Таму чытач не сустрэне тут паслядоўнага выкладу тых падзей, якія даўно апісаны ў іншых выданнях. Кароткі храналагічны выклад гісторыі Княства можна знайсці нават у вікіпедыі, але гэтая кніга прапануе чытачу іншае.

Аўтар, у канве акадэмічнай навуковай працы, канцэнтраваўся на развянчанні гістарычных міфаў, вылучэнні гіпотэз і асвятленні менш вядомых фактаў аб Вялікім княстве Літоўскім. Але інфармацыя тут дадзена ў навукова-папулярным ключы. Такім чынам, кніга спалучае ў сабе як прыкметы строга навуковай працы, так і навукова-папулярнага выдання.

Такі падыход дазваляе аўтару спадзявацца, што кніга не стоміць непрафесійнага гісторыка, але пры гэтым будзе нечым карысная і прафесіяналам нашага цэха.

Для кнігі была адабрана некаторая колькасць пытанняў, з ліку дасланых аўтару – як стандартных, так і даволі арыгінальных.

Валодаючы дастатковай кваліфікацыяй для ўласных даследаванняў і навукова-крытычнага падыходу да матэрыялаў аўтар шануе сцісласць. Таму, падчас працы над дадзенай кнігай, не ставілася задача стварыць вялізнае па аб'ёме выданне, пры гэтым перапісаўшы ў яго дзясятак працаў іншых гісторыкаў.

У якасці доказаў, тут выкарыстаны пэўныя дакументы, а гіпотэзы аформлены як гіпотэзы, а не «абсалютная ісціна».

Усё, вядома ж, для таго, каб стварыць максімальна аб'ектыўны аповед пра мінулае.

Працягваючы нясціпла хваліць сваю працу, аўтар адзначыць, што стараўся захоўваць «нацыянальную нейтральнасць».

Не сакрэт, што еўрапейская дзяржава, якой прысвечана гэтая кніга, да гэтага часу служыць прадметам спрэчак, і гэтыя спрэчкі, нярэдка, закранаюць нацыянальныя сімпатыі спрачальнікаў; гэта значыць, палемісты імкнуцца давесці, што Вялікае княства Літоўскае павінна з'яўляцца спадчынай менавіта іх народа.

Аўтар знаёмы з літоўскімі, беларускімі, польскімі і рускімі публікацыямі і канцэптамі, якія тлумачаць, што з сябе ўяўляла ВКЛ. І таму чытач зможа ўбачыць на старонках дадзенага выдання ідэі з розных гістарыяграфічных прастор, прычым кожная з іх была падвергнута крытычнаму аналізу, а не проста бяздумна ўпісана ў новы тэкст.

Аўтар самастойна пераклаў дакументы, якія тут цытуюцца, выканаўшы, сярод iншых, рыфмаваныя пераклады.

Сканчаючы гэтае дакучлівае ўсхваленне ўласнай працы, аўтар хоча прысвяціць некалькі слоў сваёй папярэдняй кнізе пра ВКЛ, якая мае назву «Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф».

Чытач быў настолькі паблажлівы, што добра прыняў тую працу, таму яе стваральнік ад душы кажа дзякуй усім, хто прачытаў кнігу і застаўся задаволены. Ну а тым, каму кніга ўсё ж не спадабалася – дзякуй за выдаткаваны час.

Чытачу незнаёмаму са згаданай кнігай, аўтар, зразумела, раіць яе прачытаць.

Асаблівае задавальненне аўтару даставіла ўвага да яго мінулай працы з боку мэтраў айчыннай навукі, у прыватнасці, водгукі Вячаслава Леанідавіча Насевіча, якога аўтар чытаў яшчэ ў школьныя гады.

Застаецца спадзявацца, што і гэтая праца прыцягне ўвагу калег. Хоць кніга, як сказана вышэй, арыентавана на масавага чытача і не ўтрымоўвае велізарнага масіва новых дадзеных, яе тэкст, як таксама было адзначана раней, паказвае дэканструкцыю ўстояных міфаў, што, тэарэтычна, можа быць цікава не толькі аматарам гісторыі, але нават некаторым прафесіяналам.

Ну вось, дарагі чытач, хопіць лішніх слоў! Прыйшоў час для пытанняў і адказаў!


Вам будет интересно
У кнігу ўвайшлі гістарычныя нататкі, прысвечаныя заходнім абласцям Беларусі. Лёгкай мовай аўтар расказвае пра яркія падзеі, якія адбываліся на Гродзеншчыне і Брэстчыне. Чытач даведаецца пра «пачвару з Чарнаўчыц», візіты ў Гродна французскіх каралёў і рускіх цароў, патрабаванні Брэсцкай уніі, ролю пінчукоў у стварэнні ВКЛ і многае іншае. Выданне змяшчае вялікі аб'ём цытат з гістарычных дакументаў і рэдкія ілюстрацыі....
Читать онлайн
Хлопчыкі і дзяўчынкі – кнiга аб адной краiне. Перад чытачом з'явяцца, сярод іншых, хлопчык сірата часоў БНР, беларускамоўны міліцыянт, жонка чыноўніка, настаўніца літаратуры, якую абвінавачваюць у дзіўным злачынстве, габрэй, што рашае вярнуцца на радзіму продкаў – Беларусь, беглы шызафрэнік, які размаўляе з помнікамі Леніну, стары дзед з лясной глушы і бяздомная дзяўчына. Усе гісторыі складзеныя ў пазл, і галоўнае тут не персанажы, а краіна, якая вымалёўваецца на іх фоне....
Читать онлайн
У цэнтры сюжэту пісьменнік Тэт і яго вучаніца Альфа. Двое герояў вядуць гутаркі, у якіх Тэт раскрывае свае погляды на жыццё. Акрамя таго, ён паказвае Альфе адмысловую машыну – Пастэга, здольную перанесці герояў у іх мінулае. Гэтыя вандраванні вельмі хутка прыводзяць да нечаканых вынікаў. Філасофская аповесць дэманструе постмадэрнісцкую дэканструкцыю стэрэатыпнага фэнтэзі і прадстаўляе чытачу змрочную, скептычную філасофію галоўнага героя, які, зрэшты, не пазбаўлены высакароднасці....
Читать онлайн
Возможности человеческого предвидения крайне ограничены. Даже для инсайдера, вращающегося в «узких кругах», масса информации редко прибавляет понимания: почему все происходит именно так, а не иначе? К чему все идет и чем закончится? Сам формат обычного человеческого восприятия – между делом, на бегу, за едой, на фоне разговора и т.д.,– мешает вникнуть в хитросплетения высокой политики, глобальной экономики, сложной демографии. Не способствует этому и прослушивание кратких комментариев экспертов ...
Читать онлайн
Альманах «Наш край» – периодическое, краеведческое, научно-популярное издание.Редакция альманаха осуществляет публикацию исследований в области родиноведения, архивных материалов, фото и других документов о Струго-Красненском районе, произведений творчества авторов-земляков, мемуаров о прошлом края и людях, его прославивших.Издаётся с 2008 года....
Читать онлайн
«Как правильно использовать Пропаганду» – это всестороннее исследование механизмов, которые формируют наше восприятие мира, убеждения и поведение. Книга раскрывает как классические, так и современные методы влияния, а также рассматривает перспективы будущего в условиях стремительного технологического прогресса. Она станет ценным ресурсом для всех, кто хочет понять и научиться распознавать скрытые механизмы воздействия в современном мире....
Читать онлайн
Любители добра, ужель надежды нет?Мужайтесь, бодрствуйте и смело протекайтеСей краткой жизни славный путь…...
Читать онлайн
Военный биографический словарь кавалеров полководческих орденов периода Великой Отечественной войны из Республики Хакасия...
Читать онлайн
В книге представлены как популярные, так и нестандартные вопросы по истории Великого княжества Литовского. Что означает слово Литва? Правда ли, что литовцы захватили Новогрудок? Как жилось женщинам ВКЛ? Была ли в Литве охота на ведьм? Кто из великих князей отличался умом? На эти и другие вопросы отвечает автор книги, цитируя лично переведённые им, достоверные документы. В издание также вошли редкие иллюстрации....
Читать онлайн
Издание посвящено удивительной мозаичной технологии – флорентийской (состыковочной, пластинчатой) мозаике, которая за свою многолетнюю историю перенесла множество трансформаций, что в результате помогло ей в обновленном виде шагнуть в 21 век. Перед читателем разворачивается история древнего вида искусства, предлагая путешествие во времени....
Читать онлайн
Многие думают, что римские папы могут быть интересны только верующим людям или ученым-исследователям.Но, на самом деле, это совсем не так. Жизнь этих людей была чрезвычайно интересна, а события, окружавшие их, заслуживают лучших экранизаций. Они любили и ненавидели, страдали и радовались, были гениями и простыми крестьянами. Каждый из них был так или иначе похож на нас.Перед вами исторический сериал, только снятый не на пленку, а написанный на бумаге....
Читать онлайн
В современном глобализирующемся мире результаты инновационной деятельности в значительной степени определяют экономический рост субъектов рыночной экономики и страны в целом, занятость населения и рост производительности труда, являются существенным фактором адекватного социально-экономического развития. Поэтому решение вопросов, связанных с созданием эффективных механизмов реализации информационных, продуктовых, технологических, инфраструктурных и организационных инноваций, координация и сосред...
Читать онлайн
В монографии излагаются вопросы, связанные с самоорганизацией и саморегулированием на российском страховом рынке. Издание основано на анализе практики российского страхового бизнеса, данных конъюнктурных и социологических опросов, существующих нормативных актов и практической деятельности авторов в области страхования в России.Для руководителей и работников органов по регулированию страхового рынка, страховых организаций, экономистов, студентов, аспирантов и преподавателей экономических и финанс...
Читать онлайн
Когда Кейд пробуждается в мире, полном технологических чудес и древней магии, он ничего не помнит о своей прошлой жизни. В окружении живых теней и артефактов с разрушительной силой, ему предстоит раскрыть тайну Искры – загадочной силы, которая поддерживает баланс между мирами. Но на пути к истине Кейд сталкивается с Лораком, тёмным техномагом, жаждущим подчинить Искру и покорить реальность.Проходя опасные испытания и собирая артефакты, Кейд осознаёт, что его судьба – не просто защитить Искру, но...
Читать онлайн
В мире, где границы между реальностью и виртуальностью стираются, "Империя Эфирного Восприятия" приглашает читателей в захватывающее путешествие по цифровым мирам. Главные герои, Лия и Мира, исследуют тайны эфира, пытаясь разгадать загадки, скрытые в глубинах виртуальных пространств. Их путь полон опасностей и открытий, где каждый шаг может изменить ход истории. Эта книга – ода человеческому стремлению к знаниям и бесконечным возможностям технологий. Погрузитесь в мир, где информация становится ...
Читать онлайн