Хлопчыкi i дзяўчынкi

Хлопчыкi i дзяўчынкi

Хлопчыкі і дзяўчынкі – кнiга аб адной краiне. Перад чытачом з'явяцца, сярод іншых, хлопчык сірата часоў БНР, беларускамоўны міліцыянт, жонка чыноўніка, настаўніца літаратуры, якую абвінавачваюць у дзіўным злачынстве, габрэй, што рашае вярнуцца на радзіму продкаў – Беларусь, беглы шызафрэнік, які размаўляе з помнікамі Леніну, стары дзед з лясной глушы і бяздомная дзяўчына. Усе гісторыі складзеныя ў пазл, і галоўнае тут не персанажы, а краіна, якая вымалёўваецца на іх фоне.

Жанр: Современная русская литература
Цикл: Не является частью цикла
Год публикации: Неизвестен

Читать онлайн Хлопчыкi i дзяўчынкi


© Яўген Аснарэўскі, 2019


ISBN 978-5-4496-5845-6

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Яўген Аснарэўскі

Хлопчыкі і дзяўчынкі

2019


інтро


Неяк я – валасаты філосаф Марк, і адзін просты пісьменнік – мой знаёмец, сядзелі на плоце. Нам крыху замінаў калючы дрот, а над намі тырчала высокая тэлевежа. А вось перад нашымі вачыма маячыла старая машына. Выдатная карціна, наогул. І вось мой сябар пісьменнік пытае мяне:

– Скажы, Марк, чым мы зоймемся сёння? Мы ж не будзем зноўку круціць твае пэйсы?

– Не, вядома, – сказаў я. – Сёння я раскажу табе восем істэрый… ой, гэта значыць гісторый.

– Так гісторый цi істэрый?

– Можна сказаць і так, і так, – адказваў я.

– Ну давай, расказвай, – сказаў мне мой сябар просты пісьменнік.


Максiмка


Добры дзень, дарагія мае! Кланяюся ўсім тым, хто чытае гэты сшытак. Завуць мяне Максімка Багушэвіч. Ад нараджэння мне адзінаццаць гадкоў, а нарадзіўся я ў 1907 годзе, каля Гродна. Тата кажа, што я цямлівы не па гадах і што мне трэба шмат чытаць і вучыцца прыгожа пісаць. Часам ён жартуе, што я, можа быць, стану пісьменнікам. Мне насамрэч вельмі падабаецца пісаць і ад таго я вырашыў весці дзённік. Для гэтай справы тата даў мне свой сшытак. Ён вельмі добры і вялікi. Я мяркую, калі-небудзь сшытак гэты хто-небудзь прачытае і таму напісаў, што кланяюся таму, хто яго чытае.


13 сьнежня, год 1918

Мой тата ўжо месяц таму прапаў. Пайшоў у лес па дровы, і не вярнуўся дадому. Іншых родных у мяне няма, таму і адправілі мяне ў прытулак. Прытулак гэты займае манастыр святых Барыса і Глеба. Стаіць ён на гары над самым Нёманам, які я вельмі люблю. Раней мы лавілі ў Нёмане рыбу з маім старэйшым братам Лёвушкай. Лёвушка казаў, што Нёман – наш бацька, а потым смешна махаў рукамі і паўтараў вельмі грозным голасам: «Бацька!» Рыбы, бывала, выцягвалі шмат. Аднойчы злавілі нават велізарнага шчупака. Казаў Лёвушка, што гэты шчупак паўпуда вагой. Я дык браць яго баяўся. Вельмі ўжо ў яго была страшэнная морда. А Лёвушка смяяўся з мяне. Лёвушка мой загінуў на вайне з немцамі. Цяпер у мяне толькі тата.


20 снежня, год 1918

У прытулку ўбачыў я сцяг. Белы, а пасярэдзіне чырвоная паласа. Вісіць ён на самой браме. Ніколі такога не бачыў, але мне ён чымсьці спадабаўся. У нас ёсць школа, а ў ёй выкладае вельмі добрая настаўніца, якую я клічу цёткай. Цётка Тэкля Станішэўская, якая вучыць нас у школе, кажа, што гэта сцяг нашага народа. Я вельмі люблю цётку Тэклю і баюся яе. Адзін хлопчык сказаў мне, што яна першая настаўніца, якая вучыць на нашай простай мове. Не ведаю адкуль ён гэта ўзяў. Можа быць, хто-небудзь са старэйшых распавёў яму гэта. Мой тата казаў, што я павінен вучыцца на нашай мове. А мне вось вельмі падабаецца руская мова, але я згодны з татам, што наша мова нам родная да самых касцей, таму што яна ад нашай зямлі і продкаў.


27 снежня, год 1918

Цётка Тэкля казала сёння ў школе, што ў горад прыехаў важны чалавек і ён будзе цяпер галоўным у краіне, у якой мы самі будзем свабодным народам і гаспадарамі на землях сваіх. Яго прозвішча Луцкевіч. Я хачу запомніць гэтае прозвішча. Цётка кажа, што ён наш вызваліцель і прарок. Я не вельмі разумею, што такое прарок. Цікава, што сказаў бы тата.


29 снежня, год 1918

Мы хадзілі ў горад з нашым выхавальнікам дзядзькам Пашам. Нейкі немец спыніў нас і смяяўся над намі. Ён казаў, што мы маленькі народец і мы павінны падпарадкоўвацца немцам, а з-за таго, што немцы прайгралі вайну нас цяпер будуць рабіць палякамі. Немец толькі трохі ведаў рускую мову і ў яго атрымліваліся вельмі смешныя словы. Ды, акрамя таго, ён яшчэ і не вымаўляе р. Дзядзька Паша сказаў нам, што мы не палякі і што ён бы палякаў вешаў, а немцаў усіх да аднаго расстраляў бы. Ён вельмі раззлаваўся, але хутка супакоіўся. У яго ёсць маленькая фляжка, з якой ён п'е самагонку і пасля таго як вып'е – адразу супакойваецца. Мне здаецца палякі нядрэнныя людзі, толькі вельмі ганарлівыя. Так казаў тата.


Вам будет интересно
У кнізе прадстаўлены як папулярныя, так і нестандартныя пытанні па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Што азначае слова Літва? Ці праўда, што літоўцы захапілі Наваградак? Як жылося жанчынам ВКЛ? Ці было ў Літве паляванне на ведзьмаў? Хто з вялікіх князёў адрозніваўся розумам? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае аўтар кнігі, цытуючы асабіста перакладзеныя ім, надзейныя дакументы....
Читать онлайн
У кнігу ўвайшлі гістарычныя нататкі, прысвечаныя заходнім абласцям Беларусі. Лёгкай мовай аўтар расказвае пра яркія падзеі, якія адбываліся на Гродзеншчыне і Брэстчыне. Чытач даведаецца пра «пачвару з Чарнаўчыц», візіты ў Гродна французскіх каралёў і рускіх цароў, патрабаванні Брэсцкай уніі, ролю пінчукоў у стварэнні ВКЛ і многае іншае. Выданне змяшчае вялікі аб'ём цытат з гістарычных дакументаў і рэдкія ілюстрацыі....
Читать онлайн
У цэнтры сюжэту пісьменнік Тэт і яго вучаніца Альфа. Двое герояў вядуць гутаркі, у якіх Тэт раскрывае свае погляды на жыццё. Акрамя таго, ён паказвае Альфе адмысловую машыну – Пастэга, здольную перанесці герояў у іх мінулае. Гэтыя вандраванні вельмі хутка прыводзяць да нечаканых вынікаў. Філасофская аповесць дэманструе постмадэрнісцкую дэканструкцыю стэрэатыпнага фэнтэзі і прадстаўляе чытачу змрочную, скептычную філасофію галоўнага героя, які, зрэшты, не пазбаўлены высакароднасці....
Читать онлайн
22 причины почему я должен быть с ними… Книга, которая рассказывает об отношениях мужчин и женщин. В легкой и непринуждённой форме вы узнаете зачем мужчинам нужны они…...
Читать онлайн
В книгу члена Союза писателей России, члена Российского союза писателей, заслуженного поэта Московии Сергея Берсенева «Путешествие в Тмутаракань» вошли одноимённая повесть и рассказы, написанные в период 2018—2019 гг....
Читать онлайн
Что, если бы «Coca Cola» поделилась с миром пресловутой секретной формулой? Что, если бы легендарный Марк Цукерберг обнародовал свои идеи до того, как создать «Facebook»?Пошаговая, рассчитанная на интерактив, история трех бизнес-проектов от «миллионера поневоле» Джонатана Лоста. Колоритная картинка современного бизнеса, в которой есть все – от детективных погонь и любовных историй до маркетинговых схем.Первый из четырех романов об американском бизнесмене. Основан на реальных фактах....
Читать онлайн
Открытые и искренние истории из жизни сельского школьника Котьки и его друзей, которые поведают детям, как весело жить, несмотря на школу и уроки, а взрослым напомнят, что самое счастливое время было там, в детстве....
Читать онлайн
Семейный роман. В этой книге об истории одной семьи есть все: любовные истории, детективный сюжет, невероятные переплетения судеб героев, таинственные незнакомцы и старые тайны, покрытые пылью профессорских шкафов. Скучать не придется от первой до последней страницы!...
Читать онлайн
Жил-был строгий безжалостный командир. Однажды в его роту попадает родной внук. Решаясь воспитать его по суровым военным законам, командир устанавливает новые порядки и доверяет власть тем курсантам, в ком проявляется жестокость и вероломство. В ходе событий потомок командира роты узнает о странной гибели одного из курсантов. Преодолевая травлю сокурсников, он пытается найти разгадку его смерти, ибо душа мальчика не отправилась на небеса, а ее присутствие в роте приводит к страшным последствиям....
Читать онлайн
В книге представлена практическая методика достижения цели или же мечты читателями. Всё описано просто и доступно. С уважением, автор....
Читать онлайн
Марбас Мане волею случая становится участником неправомерных действий своей матери, которая умирает, оставляя за собой множество тайн, о которых сын даже не догадывался. Вынужденный возможностью ареста Марбас и его случайный знакомый связываются с преступным гением, чтобы избежать последствий родительских дел, однако их путь заходит слишком далеко. Книга содержит нецензурную брань....
Читать онлайн
«…И жили они долго и счастливо» – так обычно заканчиваются сказки. Но что происходит в реальной жизни? Что случается с женщиной, которая получила все, о чем мечтала, – красивую жизнь, любимую работу и настоящую любовь? В реальности счастливый конец одной истории – это всегда начало другой. С новыми вызовами, взлетами, падениями и уроками.Эта книга – реальный дневник одного года моей жизни. А еще – практическое пособие для женщины, которая хочет проживать каждый год своей жизни как лучший. Читая ...
Читать онлайн
Как чума повлияла на мировую литературу? Почему «Изгнание из рая» стало одним из основополагающих сюжетов в культуре Возрождения? Чем похожи «Властелин Колец» и «Война и мир»? Как повлиял рыцарский роман и античная литература на Александра Сергеевича Пушкина? Почему «Дон Кихот» – это не просто пародия на рыцарский роман? Ответы на эти и другие вопросы вы узнаете, прочитав книгу профессора Евгения Жаринова, посвященную истории культуры и литературы, а также тонкостям создания всемирно известных ш...
Читать онлайн
В этой книге рассказывается о таинственной цивилизации этрусков, исчезнувшей еще до нашей эры. Благодаря обширным материалам и захватывающему стилю повествования возникает отчетливое и яркое представление о зарождении и культурном развитии этрусского народа....
Читать онлайн
Несколько зарисовок из жизни пионеров. Истории о таких неизменных ценностях как дружба, ответственность, честность. Читатель с головой окунается в яркую и пронизанную романтизмом жизнь подростков минувших дней. История трубача Генки, рассказ о завсегдатае путешествий под парусами Сережке… Все они сливаются в единый яркий калейдоскоп повествования, полного ощущения насыщенной мальчишеской жизни. ...
Читать онлайн