Лідскі замак. Кароткая гісторыя

Лідскі замак. Кароткая гісторыя

У кнізе расказваецца гісторыя замка ў горадзе Ліда ад яго пачаткаў да нашага часу. Мэта кнігі – коратка распавесці зацікаўленаму чытачу першасную, неабходную інфармацыю пра галоўную гістарычна-культурную каштоўнасць горада.

Жанры: Общая история, Документальная литература
Цикл: Не является частью цикла
Год публикации: Неизвестен

Читать онлайн Лідскі замак. Кароткая гісторыя


© Леанід Лаўрэш, 2025


ISBN 978-5-0068-0490-6

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Ад аўтара

Горад Ліда і Лідчына заўсёды займалі важкае становішча ў гісторыі і культуры Беларусі. Зараз старажытны беларускі горад Ліда месціцца ў Гродзенскай вобласці і з'яўляецца цэнтрам Лідскага раёна. Знаходзіцца за 112 км на ўсход ад Гродна і 96 км на поўдзень ад Вільні. Горад з'яўляецца чыгуначным вузлом, ад станцыі Ліды адыходзяць чыгуначныя лініі на Гродна, Вільню, Маладзечна, Баранавічы. Плошча Ліды каля 25 км>2, у горадзе жыве 103 262 чалавекі (на 1 студзеня 2025 года), на самым пачатку XX ст. – каля 10 000.

У горадзе працуе шэраг буйных прадпрыемстваў, маецца 14 агульнаадукацыйных сярэдніх школ, ліцэй, гімназія, каледж, музычны каледж, 2 прафесійныя каледжы, школа алімпійскага рэзерву, 53 дашкольныя ўстановы. Працуюць 5 паліклінік, цэнтральная раённая бальніца і міжабласная псіханеўралагічная бальніца «Астроўля».

Як і ўсе беларускія гарады, Ліда мае сваю працяглую і слаўную гісторыю.


Лідзяне не могуць уявіць свой горад без замка і іх заўсёды будзе цікавіць яго гісторыя і хваляваць яго лёс.

Дом маіх бацькоў стаяў зусім недалёка ад замка, і гэты помнік беларускай гісторыі і культуры з'яўляецца часткай майго дзяцінства. Таму я і пішу пра замак, бо ён – сэрца і пачатак горада, гонар і наша галоўная архітэктурна-гістарычная каштоўнасць.


Адзін з першых малюнкаў з выявай Лідскага замка i горада належыць мастаку Юзафу Пешку (19.02.1767 – 4.09.1831). Гэта акварэль паказвае замак і горад у пачатку XIX ст., на ёй бачны стаў вакол маляўнічых руін замка, на поўнач ад муроў – будынак фарнага касцёла, узведзены ў 1770 г.


Гэта кніга – толькі невялікі нарыс, у якім я, як аўтар, раскажу дасведчанаму чытачу не шмат новага ці раней невядомага. Мэта кнігі – коратка расказаць пра гісторыю замка ад пачаткаў да нашага часу, каб зацікаўлены чытач мог хутка атрымаць усю неабходную інфармацыю. У гэтым сэнсе я іду па шляху невялікай, але вельмі важнай у свой час кнігі нашага выбітнага гісторыка і даследчыка Лідскага замка Алега Трусава «Старадаўніх муроў адраджэнне. Мінулае і сучаснасць лідскага замка» (Мінск, 1990.), якая пэўна была першай кнігай, цалкам прысвечанай гісторыі замка, аднак пачаткам лідскага краязнаўства, бясспрэчна, стала кніга лепшага ў XX ст. знаўцы гісторыі Лідчыны Міхала Шымялевіча «Город Лида и Лидский замок: исторический очерк» (Вильна, 1905.).

Лідскі замак даследаваў Тэадор Нарбут, яго ўсебакова вывучалі Вандалін Шукевіч, кс. Казіцкі, Вацлаў Студніцкі, Пётр Пакрышкін, др. Лорэнц. Яўстах Тышкевіч першым вызначыў, што замкі ў Лідзе, Крэве, Гальшанах, Міры па сваім тыпажы блізкія да заходнееўрапейскіх. Але галоўную працу па вывучэнні замка зрабілі даследчыкі ў ХХ ст., прозвішчы якіх я ўзгадаю ў гэтым тэксце.

Пачаткі Ліды

У канцы 1933 г. у Лідзе на Выгане (тэрыторыя сучаснага гарадскога парка, пошты, школы №1 і педагагічнага каледжа) падчас земляных работ на зямлі, якая належала настаўніку Мар'яну Міхальчыку, была знойдзена вялікая колькасць чарапкоў, раскіданых на значнай тэрыторыі. Таўшчыня чарапкоў была характэрнай для вырабаў з керамікі старадаўніх часоў. Інжынер, які кіраваў работамі, пераслаў чарапкі ва Управу па кансервацыі (управа, якая займалася аховай помнікаў) у Вільні і прыпыніў работы.

Аналагічная кераміка была знойдзена таксама і ў трошкі іншай частцы Выгана. Абодва месцы знаходзіліся па краях ўчастка Міхальчыка. Была высунута ідэя, што на гэтым месцы знаходзілася гарадзішча ці паселішча. Лідскі стараста Багаткоўскі выклікаў у Ліду асістэнтку кафедры археалогіі Віленскага ўніверсітэта др. Хелену Цэгак (якая хутка стане вельмі вядомым і аўтарытэтным археолагам). З прыездам навукоўцаў плошча раскопак была пашырана і знойдзены новыя керамічныя чарапкі. Чарапкі мелі


Вам будет интересно
У кнізе расказваецца пра маёнтак Лябёдка, што на гістарычнай Лідчыне (сёння Шчучынскі р-н) і яго ўладальнікаў – Іваноўскіх....
Читать онлайн
Навуковая і літаратурная дзейнасць Тэадора Нарбута, яго сям’я і сядзіба, яго час.Кніга грунтуецца на архівах, успамінах і перапісцы гісторыка.На першай вокладцы – здымак касцёла ў Эйшышкес (Эйшышкі), пабудаванага па праекту Тэадора Нарбута....
Читать онлайн
У кнізе расказваецца пра гісторыка Юстына Нарбута, яго працу, яго сям’ю, сядзібу і яго час.У дадатках друкуецца аповесць дачкі Юстына Камілы Юрэвіч з Нарбутаў....
Читать онлайн
У кнізе расказваецца пра выхаванак князёў Чартарыскіх XVIII – пачатка XIX ст. сясцёр Нарбут (Нарбутоўнаў) з Лідчыны і іх творчае атачэнне....
Читать онлайн
«Тригонометрический зоопарк» – это увлекательное путешествие по всему многообразию тригонометрических функций, которые когда-либо были введены математиками, изложенное простым и доступным языком. Здесь вы встретите редчайших обитателей математических джунглей: от древних версинусов и гиперболических функций до загадочных q-аналогов и сквигонометрии.Эта книга станет незаменимым помощником как для учеников, так и для профессионалов, стремящихся расширить свои знания....
Читать онлайн
В данном издании рассказывается история Тарского уезда в хронологическом порядке в период его существования с 1594 по 1925 годы.Издание рассчитано на широкий круг читателей.Том 1...
Читать онлайн
Эта книга – глубокая и атмосферная история, в которой переплетаются прошлое и настоящее Санкт-Петербурга. Герои произведения, блуждая по его проспектам и набережным, сталкиваются с тайнами, любовью, потерями и откровениями. «Симфония над Невой» – это гимн городу белых ночей, где каждый поворот судьбы находит свой отзвук в вечном течении реки, а история творится на мостовых, помнящих шаги великих людей....
Читать онлайн
В мире существуют места и артефакты, которые громко говорят на языке тайны. Эта книга – не просто сборник фактов, а ключ к запретным дверям истории. Мы отправимся туда, где логика уступает место чуду: к подножию храмов, построенных до Потопа, племенам, хранившим звездные карты в своих мифах,затонувшим городам и технологиям, которые считались невозможными. Мы прикоснемся к наследию цивилизаций, чьи имена стерты со страниц истории, но чей гений продолжает жить в камне, звуке и вечных загадках....
Читать онлайн
Научно-популярное издание посвящено религии и благотворительности. Приводятся сведения по православным приходам, существовавшим ранее монастырям, особо почитаемым иконам, описывается история епархий. Рассказывается о благотворительности и благотворительных учреждениях....
Читать онлайн
Наше исследование посвящено очень интересному человеку, который несмотря на существующие догмы, устои и препоны в академической науке, встал на путь поиска исторической истины и приложил немало усилий, чтобы пролить свет на два, по нашему мнению, важнейших момента древней истории: что такое Гиперборея и арийские корни Русского народа. Мы говорим о Валерии Никитиче Демине (1942—2006), ученом и писателе....
Читать онлайн
Трагическая гибель семьи последнего императора России и его приближенных остается одной из самых страшных страниц мировой истории. Автор этой книги рассказывает о людях, которые посвятили себя раскрытию тайны расстрела в доме Ипатьева. О том, как трудно Россия признавала это преступление....
Читать онлайн
Настоящее издание – результат многолетнего поиска и систематизации топонимов, закрепившихся на относительно небольшой территории Челябинской области. В местной топонимике прослеживается многовековая история не только данного края, но история всей страны....
Читать онлайн
Оказывается, начать новую жизнь – это не только развестись с женой. Нужно стать свидетелем террористического акта, выжить после трех покушений и только тогда встретить любимую женщину, обрести брата и отца. И, пока ты, следователь прокуратуры, расследуешь дело об убийстве молодых девушек, твои друзья и коллеги помогают найти виновника в твоих бедах и любимую женщину....
Читать онлайн
Если ты в пятнадцать лет совершаешь дурные поступки, будь готова ответить за них. Даже, если пройдя "Курсы Агнессы Бауман" (закрытая школа для трудных подростков) ты уже совсем другая, а та жизнь осталась в воспоминаниях, и рядом только те, кто тебе дорог и любит. Прошлое может заставить тебя страдать, дав передышку в десять счастливых лет. Софья Риттер поняла это, потеряв в один день и мужа и сына. Муж погиб, но есть надежда найти похищенного ребенка. И встретиться с той, которая столько лет та...
Читать онлайн